Беларуская Служба

У Расіі перапісалі 50 гадоў гісторыі: у новых падручніках — суцэльная хлусня

08.08.2023 17:24
Крэмль рыхтуе новыя пакаленні расіян да варожасці ў адносінах з Украінай.
Ілюстрацыйны здымакObraz Pexels z Pixabay/CC0

У расійскім падручніку па гісторыі для 11 класа прапісаныя ўсе наратывы з выступаў Пуціна. 

Расійскіх школьнікаў будуць вучыць, што «ўзмацненне Расіі ў пачатку 2000-х  не задавальняла ЗША», што «пакаленні украінцаў, пачынаючы з 1990-х гадоў, выхоўваліся ў непрыязнасці да Расіі, на неанацысцкіх ідэях».

Апроч таго аўтары падручніка заяўляюць, што «сёння ва Украіне жорстка пераследуецца любое іншадумства, апазіцыя забаронена, а ўсё рускае абвешчана варожым».

Таксама заяўляецца, што «мэта СВО - абарона Данбаса і папераджальнае забеспячэнне бяспекі Расіі. Захад заваліў украінскі рэжым грашыма і зброяй, а супраць Расіі ўвёў незаконныя санкцыі».

Гэта будуць удзёўбваць у галовы расійскіх маладзёнаў, каб яны адразу са школьнай парты ішлі ў войска ды на фронт.

ПР/юл